Калі адтайвае глеба, паднімаюцца грунтавыя воды. Яны падтопліваюць водаправодныя калодзежы. Узнікае небяспека забруджання пітной вады.

Вясной ваду з калодзежа трэба абавязкова кіпяціць альбо піць бутыляваную. Варта кіпяціць і водаправодную ваду для піцця.

Грунтавыя воды могуць прасачыцца ў размеркавальную сетку праз затворную арматуру, калі аварыйна адсутнічае ціск у водаправоднай сетцы.

Штогод пасля паводкі і зніжэння грунтавых вод трэба чысціць і дэзінфіцыраваць калодзеж. Для гэтага можна выкарыстаць тры-чатыры таблеткі “Оазіса” альбо “Акватабса”. Іх колькасць залежыць ад аб’ёму вады ў калодзежы.

Паводле загадчыка аддзялення камунальнай гігіены, нагляду і кантролю за гігіенічнай бяспекай тавараў Маладзечанскага занальнага ЦГЭ Міхаіла Міхалевіча.