Пра выпадак распавяла старшы следчы Валожынскага аддзела Следчага камітэта Юлія Селятыцкая.

Мужчына працаваў у будаўнічай арганізацыі, быў матэрыяльна адказнай асобай.

У канцы мая яму паручылі зрабіць агароджу сада для яго добраўпарадкавання. Будаўнічыя работы ён рабіў цягам лета. На прадпрымстве браў столькі будаўнічых матэрыялаў, колькі лічыў патрэбным.

Частку вёз да сада, а частку прысабечваў. Скрадзеныя дошкі ён адвозіў у вёску да сваёй маці.

Мужчына сам афармляў патрэбныя дакументы, доўгі час кіраўніцтва не заўважала крадзеж.

Сёлета атрымалі паведамленне, што работы па агароджы выканалі не ў поўным аб’ёме, пачалі разбіральніцтва. У выніку высветлілі, што работнік скраў дошкі на 15 мільёнаў рублёў.

Шкоду ён ужо выплаціў. Следчая мяркуе, што крымінальную справу могуць спыніць па прымірэнні бакоў.