У Вілейцы прайшлі спаборніцтвы па гіравым спорце ў межах круглагадовай спартакіяды працоўных калектываў.

Перамагла каманда райаддзела па надзвычайных сітуацыях. На другім месцы – прадстаўнікі Вілейскага доследнага лясгасу. Трэцяе – за камандай Вілейскага водаканала.

Спаборніцтвы па гіравым дваяборстве праходзілі ў дзвюх вагавых катэгорыях: да 90 кілаграмаў і звыш за 90 кілаграмаў, распавёў інструктар-метадыст цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы “Сатурн” Аляксандр Вайда.

У абедзвюх катэгорыях мацнейшымі былі прадстаўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях. У катэгорыі да 90 кілаграмаў перамог Юры Бельскі, а звыш за 90 – Сяргей Адамовіч.