У гісторыю Алены Скуратовіч паверыць было б немагчыма, калі б яна не прынесла рэчавы доказ.

– Як заўсёды, перад працай я заходжу ў магазін, каб купіць нешта перакусіць. Сёння вырашыла купіць ёгурт і батон, тым больш батоны толькі-толькі выклалі на паліцы, яны яшчэ гарачымі былі, – расказвае наша суразмоўца. – Іду па дарозе і чую, што з сумкі іграе Грыгоры Лепс, а ў мяне такой музыкі на тэлефоне няма.

Далей усё адбылося так, як паказваюць у кінакамедыях. Тэлефон званіў у батоне.

– Канешне, я разгубілася, але батонам ахвяравала, выпусціла на волю тэлефон, зняла слухаўку.

Развязка гісторыі прадказальная. Супрацоўніца хлебазавода выпадкова выпусціла тэлефон у цеста.

– Вось што значыць дарагі тэлефон, – смяецца Алена, – нават пасля духоўкі працаваць не перастаў.

Алена расказала, што сёння сустрэнецца з гаспадыняй тэлефона. Тая, за выратаванне айфона са здобнага палону, абяцала падарыць свежы торт.

А як вы жартавалі 1 красавіка? Адказы пакідайце ў каментарах.

Чаму вы ніколі не знойдзеце айфон у батоне?