У Мядзельскім фізкультурна-аздараўленчым комплексе 21 сакавіка  адбыліся спаборніцтвы па настольным тэнісе.

Праходзілі яны ў межах круглагадовай спартакіяды сярод калектываў.

У камандным заліку перамога за камандай аддзела адукацыі, спорту і турызму. На другім месцы – прадстаўнікі цэнтральнай раённай бальніцы, на трэцім –

Мядзельскага ПМС. Пра гэта расказаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Мядзельскага райвыканкама Леанід Шыдлоўскі.

Сярод мужчын перамог прадстаўнік Нарацкага сельсавета Руслан Шафіеў. У жанчын найлепш згуляла Ала Роўда з аддзела адукацыі, спорту і турызму.