У Ашмянскі РАУС 30 сакавіка паступіла паведамленне ад выхавацеля Ашмянскай школы-інтэрната.

Паведаміў ён пра тое, што каля 16.30 самавольна пакінуў спальнае памяшканне і сышоў у невядомым накірунку вучань 6 класа Раман Марцінкевіч. Ён –  ураджэнец Воранаўскага раёна, пасёлка Радунь.

Аднагодкам выказваў намер адправіцца да сваякоў.

Быў апрануты: шэрая куртка з каўняром карычневага колеру, джынсы цёмна-сінія, цёмныя красоўкі, сіняя кофта. Быў без галаўнога ўбору.

У выпадку затрымання або атрымання важнай інфармацыі аб месцы знаходжання Рамана Марцінкевіча просяць неадкладна паведаміць у Ашмянскі РАУС па тэл.: 8-01593-44542, 8-01593-44442; +375293531442; альбо 102.