Радаўніца, якая прыпадае на аўторак, 21 красавіка, гэта традыцыйны дзяржаўны выхадны. Працоўны дзень з панядзелка, 20 красавіка, пераносяць на суботу, 25 красавіка.

Такім чынам, на Радаўніцу беларусы будуць адпачываць чатыры дні – ад суботы, 18 красавіка, да аўторка, 21 красавіка.

Затое ў наступную суботу, 25 красавіка, прыйдзецца папрацаваць.

Іншых пераносаў у красавіку не прадугледжана.