Комплекснае мерапрыемства “Прыгарадны цягнік” пачалося ад 31 сакавіка і будзе доўжыцца  да 4 красавіка.

Падчас комплекснага мерапрыемства супрацоўнікі міліцыі будуць папярэджваць правапарушэнні ў цягніках, затрымліваць людзей, якія знаходзяцца ў вышуку. Звернуць увагу на людзей, якія знаходзяцца на чыгунцы ў стане алкагольнага ап’янення альбо распіваюць спіртныя напоі ў забароненых месцах.

Супрацоўнікі транспартнай міліцыі нагадваюць: каб не стаць ахвярай злачынцаў, не пакідайце свае рэчы без нагляду, не давярайце іх незнаёмым людзям, не распівайце спіртныя напоі.

Калі вы сталі ахвярай альбо сведкам злачынства ў цягніках, звяртайцеся ў аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце па тэлефонах: (80176) 770986, (80176) 742416 альбо па нумары 102.