Ад 24 да 26 сакавіка ў Чэрвеньскім раёне праходзіла першынство Мінскай вобласці па тэхніцы горна-пешаходнага турызму ў залах.
У праграму спаборніцтваў уваходзілі вязанне турысцкіх вузлоў, пераадоленне розных перашкод з прымяненнем гэтых вузлоў.
За Мядзельскі раён выступала каманда Нарацкай СШ №1. У агульным заліку яна занялі чацвертае месца, расказала метадыст цэнтра турызму Мядзельскага раёна Людміла Верабей.
Ганна Дамасевіч выканала першы юнацкі разрад, а Ганна Дзержавец – другі.