Якая адказнасць чакае тых, хто будзе працягваць выкідваць тут смецце? Пра гэта расказаў начальнік Вілейскай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Альшэўскі:

– Кожны грамадзянін па законе павінен збіраць і утылізіраваць адходы. Схема адпрацаваная: згодна графіку ездзяць смеццявозы Вілейскай ЖКГ, збіраюць смецце і адпраўляюць на гарадскі палігон утылізацыі камунальных адходаў.

Калі чалавек выкідвае смецце дзе папала, ён парушае заканадаўства аб абыходжанні з адходамі.

Згодна артыкула 15.63  Кодэкса Рэспублікі Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэннях за гэта грамадзянін можа быць папярэджаны або на яго накладзены штраф ад пяці да пяцідзесяці базавых велічынь.

Гэты артыкул тычыцца і фактаў, калі выяўляюцца каналізацыйныя скіды ў рэчку. Было такое, што людзі адводзілі каналізацыю ад лазняў.

Раней, да ачысткі, берагі Пляснянкі былі зарослыя, шмат куды не пад’едзеш. І некаторыя думалі, выкіну ў кусты смецце, ніхто і не заўважыць.

Цяпер у ракі з’явіўся свой твар, яна становіцца прыгожай і добраўпарадкаванай. І мяркую, рука ў віляйчан не ўзнімецца смеціць тут.

Са свайго боку будзем праводзіць рэйды, сачыць, каб не парушалася заканадаўства аб абыходжанні з адходамі. 

Рака Пляснянка: ачысцілі каля пяці кіламетраў. У межах Вілейкі абяцаюць ачысціць усю