У Мінску 22 сакавіка прайшоў рэспубліканскі этап Стакгольмскага юніёрскага воднага конкурсу. Праца дзясяцікласніка гімназіі-інтэрната Мядзела Дзяніса Марача падзяліла другое месца і адзначана дыпломам другой ступені.

Усяго на конкурс прадставілі 115 прац, што накіраваныя на прадухіленне забруджвання вады, вывучэнне водных рэсурсаў, вырашэнне праблем пітной вады. Дзяніса адзначылі за працу “Кармавая база і экалагічны стан рэк, якія выкарыстоўваюцца для нерасту прахадных ласасёвых рыб у Беларусі”.