Яна адбылася 28 сакавіка на Сакалоўскіх могілках. Ініцыятарамі яе выступілі Хаценчыцкі сельвыканкам і вясковыя актывісты.

Сярод іх старшыня Хаценчыцкага сельвыканкама Святлана Валовік, дэпутат Вілейскага райсавета Таццяна Косцік, яе маці Ларыса Валовік з сям’ёй, таксама Уладзімір Барысевіч, Аляксандр Іванец, Валовікі, Сабалеўскія, Шахраі, Цывількі, Раткевічы, Наўмовічы, Іванцы, Паўлюкевічы і шмат-шмат іншых.

– Было больш за 50 чалавек, а людзі ўсё ішлі, – дзеліцца ўражаннямі актыўны ўдзельнік талакі Алесь Раткевіч. – Ішлі нават сем’ямі. Такой шматлюднай талакі не памяталі і старажылы.

Як мяркуе Алесь Раткевіч, раней не было неабходнасці збірацца – кожны прыбіраў могілкі не толькі сваякоў, але і недагледжаныя па суседстве.

Цяпер падчас талакі ўдзельнікі прыбралі смецце, спілавалі небяспечныя дрэвы, сухія галінкі, павысякалі кусты. Не пакінулі без увагі і прылеглую тэрыторыю, на якой было смецце.

Хаценчыцкі сельвыканкам даў неабходную тэхніку – трактары, бензапілы. А Уладзімір Мардас, за свой кошт, прыгнаў з Мінска магутную сучасную тэхніку. Пры дапамозе яе спілавалі небяспечныя сухастоі.

Фота забяспечана Алесем Раткевічам.

Фота забяспечана Алесем Раткевічам.

Фота забяспечана Алесем Раткевічам.

Фота забяспечана Алесем Раткевічам.

Фота забяспечана Алесем Раткевічам.

Фота забяспечана Алесем Раткевічам.

Фота забяспечана Алесем Раткевічам.

Фота забяспечана Алесем Раткевічам.