Ён адбудзецца 1-6 мая. За гэты час падарожнікі пераадолеюць каля 350 кіламетраў.
Велапаход пачнецца 1 мая, у пятніцу, з Маладзечна. За гэты дзень падарожнікі пабудуць у вёсках Юрацішкі, Трабы, Сурвілішкі, Жамыслаўль, Ліпнішкі. Пабачаць вёску Суботнікі, якая ў XVII стагоддзі адносілася да Ашмянскага павета.
Велапаход пачнецца 1 мая з Маладзечна. Фота molodechno.minsk-region.by.
2 мая чакае падарожжа па горадзе Іўе. Гэты гарадок неафіцыйна лічаць сталіцай татараў Беларусі. Падарожнікі ўбачаць аграгарадок Усялюб, вёску Дзялячыцы, мястэчка Любчы, аграгарадок Нягневічы, вёскі Шчорсы і Панямонь. Удзельнікі маюць унікальную магчымасць пераначаваць у былой уласнасці Радзівілаў, месцы графскага палявання – графскай пушчы.
Падарожжа праз Карэлічы, Навагрудак, Наваельню, аграгарадок Дварэц і Дзятлава, вёску Дзямянаўцы чакае ўдзельнікаў 3 красавіка.
4 мая яны на свае вочы пабачаць Вялікую Волю, Дзярэчын, Слонім, Зэльву, Ваўкавыск, раку Рось.
4 мая падарожнікі на свае вочы пабачаць Зэльву. Фота sendflowers.by.
5 мая падарожжа працягнецца па Свіслачы, вёсцы Гарбачы, мястэчках Вялікая Бераставіца, Вярэйкі, вёсках Рэпля, Рось, Волпа.
У апошні дзень падарожжа, 6 мая, шлях удзельнікаў пройдзе праз Масты, Ражанцы, Шчучын, Жалудок, станцыю Скрабаўцы. З Ліды да Маладзечна падарожнікі будуць вяртацца на дызельным цягніку.
У апошні дзень падарожжа, 6 мая, шлях удзельнікаў пройдзе праз Шчучын. Фота schuchin.info.
Шлях удзельнікаў пройдзе праз Жалудок. Фота schuchin.info.
Тэлефон для даведак (8-029) 535-31-05.