У сакавіку на мытным пункце “Беняконі” на Ашмяншчыне беларус з Літвы на грузавым аўтамабілі “Мерседэс” перавозіў друкавальныя платы, шкляны лабараторны посуд, інструмент для апрацоўкі металу.

У грузавым адсеку быў і незадэклараваны тавар  – 500 штук ферытавага сардэчніку і 15 тысяч друкавальных плат.

Тавар папярэдне ацанілі на суму каля 500 мільёнаў рублёў. Яго канфіскавалі.

Мытня пачала адміністрацыйны працэс.