31 сакавіка жанчына з раніцы пайшла на працу. Калі ў гадзіну дня вярнулася дамоў на абед, заўважыла, што у кватэры пабывалі няпрошаныя госці.

Зладзеі з кватэры скралі два мільёны рублёў, 330 долараў, залаты пярсцёнак, кулон і ланцужок, а таксама залатую манету, якая дасталася гаспадыні дома ў спадчыну.

– Асобы зладзеяў пакуль невядомыя, узбуджаная крымінальная справа, – расказаў “Рэгіянальнай газеце” следчы Валожынскага РАСК Ілля Глінскі.