Паводле яго, цэнтр Астраўца перамесціцца ў паўднёвым напрамку. Там размесцяцца райвыканкам, гарадскія службы, кіраўніцтва АЭС, офісна-дзелавы комплекс з гатэлем, грамадска-гандлёвы цэнтр, разнастайныя аб’екты сацыяльнага прызначэння і культуры, царква.
Там будуць і сучасныя жылыя кварталы, у іх будуць жыць каля 16 тысяч чалавек. Плануюць, што колькасць насельнікаў у горадзе атамшчыкаў будзе каля 40-45 тысяч чалавек.
Два першыя раёны Астраўца будуюцца дынамічна. У першым жывуць звыш трох тысяч чалавек, пабудавалі 30 шматпавярховак, у іх 724 кватэры. Прадугледжаная зона адпачынку з вадаёмам.
Другі мікрараён разлічаны на 4,8 тысячы чалавек. Там прадугледжаны стадыён.
Сёлета на развіццё Астраўца накіруюць 1,2 трыльёна рублёў. За гэтыя сродкі пракладуць інжынерныя сеткі ў раёнах жылой забудовы. У бліжэйшыя два гады рэканструююць ключавыя аб’екты жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пра гэта паведаміў кіраўнік райвыканкама Адам Кавалько.
Праверылі Беларускую АЭС. Сістэмных заўваг не заўважылі
Спецыялістаў для Беларускай АЭС будуць рыхтаваць ва Уральску
У Астраўцы атрымалі 240 мільёнаў рублёў на праекты
Астравецкая АЭС з вышыні птушынага палёту
Навучэнец каледжа зарабіў 15 мільёнаў на Астравецкай АЭС
На будаўніцтве атамнай станцыі з’явіўся самы магутны ў краіне пад’ёмны кран