Ашмянскі раённы аддзел Следчага камітэта шукае Алену Станіславаўну Станчык. Яна жыла ў Ашмянах па Крынічнай.

1 сакавіка 2014 года каля шасці вечара жанчына пайшла з дому. Да цяперашняга часу яе месцазнаходжанне невядомае.

Прыкметы: на выгляд 30-35 гадоў, рост 160 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, твар авальны, плечы прыпаднятыя, лоб сярэдні вертыкальны, вушы сярэднія, трохвугольнай формы, валасы прамыя кароткія, вочы шэрыя. Была апранутая ў кароткую чырвоную куртку, кароткую сукенку шэрага колеру, карычневыя боты на абцасах.

Просім грамадзян, якія нешта ведаюць пра месцазнаходжанне жанчыны, паведаміць па наступных нумарах тэлефона: (801593) 71255, (801593) 45006.

Шукаюць Алену Станіславаўну Станчык.

Шукаюць Алену Станіславаўну Станчык.