Замест запланаваных 5 гадзін 10 хвілін цягнік будзе ў дарозе 4 гадзіны 34 хвіліны.

Са станцыі Мінск-Пасажырскі цягнік адпраўляецца ў 6:56. У 7:58 прыбывае ў Маладзечна. У Гродне ён у 11:26, што на 40 хвілін раней.

З Гродна на Мінск цягнік будзе адпраўляцца пазней. Замест 14:24 – у 15:25. У Маладзечна прыбудзе ў 18:58. У Мінску ён будзе ў 19:59 замест 19:33.

Пра змены ў раскладзе руху цягніка паведаміла дзяжурная па вакзалу станцыі “Маладзечна” Ніна Шкараедава.

Ад 29 сакавіка пусцяць дадатковы цягнік, які будзе ісці праз Маладзечна