Добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу-2015” завяршылася 4 красавіка. Прысвячалася яна 70-годдзю Вялікай Перамогі.

У акцыі на Вілейшчыне прынялі ўдзел больш за 600 чалавек, расказала намеснік дырэктара па ідэалогіі Вілейскага доследнага лясгаса Таццяна Анішчык. Гэта не толькі дарослыя і юныя жыхары раёна, а і супрацоўнікі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, студэнты  Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Падчас акцыі пасадзілі 55 гектараў лесу, прывялі ў парадак тэрыторыю ля мемарыяльных помнікаў у вёсках Любча і Боркі, убралі ў лесе ўздоўж дарог, адрамантавалі месцы адпачынку.