Свежы нумар паступіць у продаж у пятніцу, 10 красавіка.

На старонках газеты вы знойдзеце:

– інтэрв’ю з вядомай беларускай плыўчыхай Аляксандрай Герасіменяй.

Што адчувае  спартсменка перад спаборніцтвамі, якое пытанне прыводзіць яе ў раз’юшанасць. Што Саша Герасіменя найперш зробіць пасля Алімпіяды ў 2016 годзе.

– археолаг Яўген Уласавец расказаў пра раскопкі на Ашмяншчыне і пра тое, калі пачне даследаваць Маладзечаншчыну.

– віляйчанін Яўген Ручыц зрабіў санкі са старых крэслаў, за гэта і перамог на алімпіядзе па працоўным навучанні.

– пазычаюць, аддаюць дарма, мяняюць. Па якіх законах працуе суполкам “аддам дарма”.