На рабочым стале кіраўніка маладзечанскага аддзялення Банка БелВЭБ Юрыя Івашкевіча заўсёды ляжыць нумар “РГ”.

Юры Івашкевіч прызнаецца, што чытае газету ад першай старонкі да апошняй:

− Вельмі падабаецца, што можна адразу з адной газеты прачытаць навіны ўсяго рэгіёна. Мне, як кіраўніку аддзялення банка, трэба быць у курсе спраў рэгіёна, дзеючых прадпрыемстваў і арганізацый, трэба ведаць, чым жыве насельніцтва.

Асобная падзяка – за падачу гістарычнага кірунку. Падабаецца, што чытаеш не як у падручніку сухія факты, а бачыш чалавека ў гэтых умовах, назіраеш за тым, як гістарычныя падзеі паўплывалі на яго лёс. Тэатральная тэма заслугоўвае большай увагі: у нас жа такі выдатны Мінскі абласны драматычны тэатр, кожны спектакль − падзея.

Сёння газета найбольш акцэнтуе ўвагу на культурнай, гістарычнай і мастацкай тэматыцы, але хацелася, каб было больш эканамічных тэм і публікацый.

Таксама хочацца, каб з’явілася калонка рэдактара, Аляксандру Барысавічу варта часцей бываць на старонках газеты.

Самае галоўнае, за што я паважаю газету, – яе беларускамоўнасць.

Банк БелВЭБ 20 год супрацоўнічае з “Рэгіянальнай газетай”. Наша партнёрства заў­сёды было плённым і добразычлівым.

Жадаю здароўя творчаму калектыву.

Не губляйце марку. Пэўнага ўзроўню вы дасягнулі − трымайцеся яго.

Чаму я чытаю “Рэгіянальную газету”, распавядаюць вядомыя людзі з нашага рэгіёна