Чэмпіянат свету па футзале пройдзе ў Маладзечне 18-19 красавіка.

Пачатак матчаў а 16 гадзіне.

Але ўжо ў 13:30 у суботу 18 красавіка ля спартыўна-забаўляльнага цэнтра пачнецца канцэрт з удзелам творчых калектываў Маладзечаншчыны.

– Падчас свята на пляцоўцы ля Лядовага палаца можна будзе купіць сувеніры з сімволікай чэмпіянату. Будуць працаваць гандлёвыя рады і атракцыёны, – распавёў “Рэгіянальнай газеце” каардынатар правядзення чэмпіянату Дзмітры Кандрацюк.

У 16:00 пачнецца ўрачыстае адкрыццё чэмпіянату, а затым гульня паміж камандамі Бельгіі і камандай з Марока. У нядзелю маладзечанцаў чакае гульня каманды Аўстраліі супраць каманды з Бразіліі, аднаго з самых сур’ёзных сапернікаў зборнай Беларусі.

Білеты можна набыць у касах спартыўна-забаўляльнага цэнтра.