Зіма скончылася, але сёння ёсць яшчэ адна нагода пра яе ўспомніць. Вучань 11 класа гімназіі №1 “Логас” Яўген Ручыц вярнуўся з рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні з Дыпломам другой ступені.

Скажаце, прычым тут зіма? А іменна зімовы праект дапамог Яўгену дабіцца такіх высокіх поспехаў.  Які? Санкі…

Простае заўсёды лепш за складанае. А вось санкі, зробленыя сваімі рукамі, – гэта зусім не проста. Але з дапамогай такога настаўніка з досведам, як Багуслаў Крышкоўскі, вучню гэта ўдалося зрабіць.

Яўген Ручыц атрымаў за санкі Дыплом другой ступені на   рэспубліканскай алімпіядзе па працоўным навучанні. Побач першакласнік Кірыл Новікаў. Фота забяспечана Аленай Мачэль.

Яўген Ручыц атрымаў за санкі Дыплом другой ступені на рэспубліканскай алімпіядзе па працоўным навучанні. Побач першакласнік Кірыл Новікаў. Фота забяспечана Аленай Мачэль.

Зрабіць – гэта адно, а вось цікава і арыгінальна падаць сваю работу – гэта зусім іншае. Што ў выступленні Жэні асабліва спадабалася кампетэнтнаму журы? Напэўна,  інфармацыя пра санкі, якая зацікавіць і многіх нашых чытачоў.

Сані з ветразем і без

Калі спытаць, якое вынаходніцтва чалавека самае старажытнае, усе, напэўна, назавуць кола. А старажытныя колы – гэта і ёсць сані! Прывязаць два пярэднія канцы жэрдак да сабакі, каня або быка, а заднія хай валакуцца па зямлі – вось і гатова.

Першая такая фурманка насіла назву валакуша, бо не мела палазоў.

Сані з загнутымі палазамі з’явіліся ўпершыню на поўначы Еўразіі дзесьці чатыры-пяць тысячагоддзяў таму. У Расіі такія сані называлі “лебедзямі” – з-за падабенства з гэтай птушкай.

Самымі простымі сялянскімі санямі лічылі санкі і развалкі. У заможных людзей яны нагадвалі мадэль карэты, з высокімі бартамі, каб закрыцца ад бруду і пылу.

Якіх толькі разнавіднасцяў санак не створанае за гісторыю чалавецтва! Табаган – сані без палазоў. Нарты – сані з палазамі.

У 18 стагоддзі карысталіся папулярнасцю сані з ветразем – на іх ладзілі прагулкі па ледзяных азёрах. У пачатку 20 стагоддзя пачаліся спробы стварэння санак з механічным рухавіком, якія развівалі хуткасць да 70 кіламетраў у гадзіну.

Санкі вырабіў з падручных матэрыялаў

Вывучыўшы магчымасці выкарыстання другасных рэсурсаў і адходаў прамысловай вытворчасці, Жэня вырашыў змайстраваць сані з падручных матэрыялаў.

Чарцёж пераможных санкаў.  Фота забяспечана Яўгенам Ручыцам.

Чарцёж пераможных санкаў. Фота забяспечана Яўгенам Ручыцам.

Спачатку пад кіраўніцтвам Багуслава Станіслававіча зрабіў эскіз і падабраў неабходныя матэрыялы. Затым распрацаваў графічную і тэхналагічную дакументацыю. І толькі на трэцім этапе вырабіў санкі, апрабаваў іх і ліквідаваў недахопы. У канцы аздобіў санкі і аформіў дакументацыю. Вось санкі і гатовыя!

Пра такі транспарт мараць многія дзеці, бо катанне на санках – гэта адна з самых любімых дзіцячых забаў. А як яны патрэбныя мамам для зімовых прагулак з маленькімі дзецьмі!

Хоць набыць санкі цяпер не праблема, але такі дзіцячы транспарт, зробленыя сваімі рукамі, нельга параўнаць з крамнымі. Па-першае, яны больш трывалыя і зручныя для малога. Па-другое, гэта яшчэ і эканомія грошай у сям’і. Акрамя таго, сын або дачка будуць ганарыцца уменнем свайго таты або старэйшага брата, што немалаважна ў выхаваўчым працэсе.

Старым крэслам, якія хацелі ўжо выкідваць, знойдзецца добрае прымяненне. Бо менавіта з іх і ўзнікла ідэя зрабіць дзіцячыя санкі.

 Вось, здаецца, простая рэч, а колькі карысці прыносіць у сям’ю. Дарэчы, іменна родныя і падтрымалі Жэню з яго праектам.

 Яўген Ручыц. Фота забяспечана Аленай Мачэль.

Яўген Ручыц. Фота забяспечана Аленай Мачэль.