Інспекцыя дзяржстандарту па Мінскай вобласці і Мінску правяла маніторынг у сферы паслуг аўтасэрвісу і продажу аўтазапчастак.

Чатыры суб’екты гаспадарання аказвалі паслугі па рамонце машын на 5,5 мільёна рублёў, але не давалі сертыфікатаў адпаведнасці.

18 суб’ектаў няправільна вялі дакументацыю. У іх не было дакументаў, якія пацвярджалі заказ ці паслугі, не было журналаў афармлення заказаў, інфармацыі для заказчыкаў.

У чатырох месцах было 157 запчастак без сертыфікатаў адпаведнасці.

Пасля праверкі ў суд накіравалі 15 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях – восем на юрыдычных асоб і сем – на фізічных.