Смаргонскі аддзел ЗАГСа 1 красавіка распачаў акцыю “Маладыя – дзецям”.
Сэнс акцыі ў тым, што парам, якія вырашылі ўзяць шлюб, супрацоўнікі ЗАГСа прапануюць пачаць сямейнае жыццё з высакароднага ўчынку – зрабіць падарунак дзецям, якія выхоўваюцца ў цяжкіх сем’ях або пералічыць ахвяраванні на разліковы рахунак з указаннем дадзенай акцыі.
У дзень шлюбу маладая пара прыносіць з сабой у ЗАГС падарунак або квітанцыю аб пералічэнні грашовых сродкаў.
Пара сама выбірае, якім чынам ёй уручаць падарунак. Першы варыянт – уручыць падарунак у дзень шлюбу. У другім варыянце парам прапануюць пакінуць падарунак у ЗАГСЕ, каб 1 чэрвеня, у Дзень абароны дзяцей, паўдзельнічаць у свяце, на якое запросяць сем’і дзяцей, якім патрабуецца дапамога.
І маладыя сямейныя пары на гэтым свяце ўручаць свой падарунак.
Акцыя працягнецца да 31 мая.