У зале выстаў імя Сілівановіча 17 красавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі “Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптура”. Выйшла яна летась.

Уладзімір Слабодчыкаў – вядомы беларускі скульптар, наш зямляк. Нарадзіўся ён у вёсцы Даўгінава, – расказала навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей. – Кніга, якую прэзентуе сваім землякам Уладзімір Слабодчыкаў, раскрывае жыццёвы і творчы шлях, а таксама знаёміць з скульптурнай спадчынай майстра.

Пачнецца прэзентацыя а 15 гадзіне.

Даведка “РГ” Уладзімір Слабодчыкаў узначальвае кафедру скульптуры Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў. Прыняў удзел амаль у 150 рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках. Яго скульптуры захоўваюцца ў музеях і галерэях Беларусі, Расіі, Швейцарыі, Італіі, ЗША, Кітаі ды іншых краін свету.