Летась мне пашчасціла пабываць якраз на Вялікдзень у Амерыцы.

У Ню-Ёрку свята адчувалася літаральна на кожным кроку. Бо атрыбут Вялікадня, яйка, быў выстаўлены ўсюды: і ў крамах, і на вуліцы. На адной з вуліц на пастаменце па перыметры вялікага басейна з фантанамі былі выстаўленыя рознакаляровыя яйкі памерам з паўметра. Яны былі па-рознаму размаляваныя і розныя па стылі.

А яшчэ цвіло мора цюльпанаў, нарцысаў, лілей. Горад проста патанаў у гэтай прыгажосці.

 Каля адной з дзіцячых пляцовак у горадзе Кротан-на-Гудзоне ў штаце Ню-Ёрк проста на зямлі былі раскіданыя рознакаляровыя яйкі з сюрпрызам. Два падняла з цікаўнасці і паглядзела, што там. У адным ляжала 50 долараў, у іншым была цукерка. Паклала на месца, бо яны былі прызначаныя для дзяцей.