13 красавіка людзі пад дажджом чакалі маршрутку Уша-Чысць. Яна павінна была прыйсці ў 19:40. Аднак яе так і не было. Некаторыя з Ушы да Краснага, да Чысці пайшлі пешшу, некаторыя дабіраліся аўтаспынам.

– У добрае надвор’е можна і пешшу дайсці да Чысці. Не такая доўгая дарога – усяго 45 хвілін. Але ж не ў такую непагадзь, калі дождж лье як з вядра і вецер свішча! – узрушаецца Яўген Драздоў. – Тым больш, шмат жанчын чакалі маршрутку. Адна дзяўчына ад холаду ажно калацілася – душа разрывалася ад такога відовішча. Усе павымакалі.

Чаму аўтапарк не папярэдзіў пасажыраў

Па словах Яўгена, каля дзесяці чалавек ішлі пешшу.

– Няўжо аўтапарк ніяк не мог папярэдзіць пасажыраў пра тое, што маршруткі не будзе. Хаця б аб’яву павесілі! – узрушаецца мужчына. – Тым больш, што ўсе ў гэты час ехалі з працы.

На аўтавакзале нам патлумачылі, што аўтобус Уша-Чысць зламаўся.

– Ён не працаваў тры рэйсы: у 19:13, 19:40 і 19:55, – расказвае дыспетчар аўтавакзала Таццяна Харэўка. – У 20:30 выйшаў на маршрут. Людзі маглі пачакаць аўтобус на чыгуначнай станцыі Уша.

Дыспетчар кажа, калі аўтобусы ламаюцца, на аўтавакзале робяць усё магчымае, каб выправіць сітуацыю.

Фотарэпартаж: была першая навальніца ў Маладзечне, ад ветру зносіла парасоны

Маладзечанскія электрасеткі праз смс-паведамленні абяцаюць выправіць непаладкі

На гэтым тыдні будзе холадна, ветрана, дажджліва

Каб даехаць з Чысці да Маладзечна, жанчыне прыйшлося заплаціць двойчы