Калі на працягу трох дзён трымаецца тэмпература +8, у кватэрах могуць пачаць адключаць ацяпленне.

Як паведаміў намеснік начальніка Маладзечанскіх электрасетак па цеплаэнергіі Леанід Кузняцоў, пакуль дакументаў аб адключэнні ацяплення не было. Аднак у Мінску ацяпленне ўжо пачалі адключаць.