У цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі 11 красавіка прайшла раённая выстава-конкурс “Звярок на далоньцы”.
У ёй удзельнічалі 12 вучняў з Вілейкі. Экспанавалася 15 дэкаратыўных дробных хатніх жывёл: сірыйскія і джунгарскія хамячкі, сухапутныя і водныя чарапахі, чылійскія вавёрачкі (дегу) і марскія свінкі.
Праграма ўключала конкурсы як для ўладальнікаў, так і для гадаванцаў. Напрыклад, для сухапутных чарапах наладзілі “Чарапашы марафон”, а для джунгарскіх хамячкоў – “Бег у коле”.
Фота забяспечана Наталляй Сухан.
Пераможцамі конкурсаў сярод уладальнікаў сталі Піліп Сак і Уладзіслаў Іванілаў. Другое месца заняла Ілона Жалабковіч. Трэцяе – ў Марыі Арлоўскай і Яўгена Занковіча.
Удзельнікаў узнагародзілі дыпломамі і прызамі. Самы смачны прыз – корм “Хрум-хрум” – дастаўся гадаванцам. Пра ўсё гэта расказала метадыст раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Наталля Сухан.
Фота забяспечана Наталляй Сухан.