Ад 17 да 20 красавіка да Лазаўца будзе курсіраваць дадатковы аўтобус адпраўленнем з плошчы Старое Места.
Час адпраўлення аўтобуса ад прыпынку “Старое Места” (пасадка пасажыраў каля СШ №5) – у 10:00, 10:50, 11:40, 12:30, 13:20, 14:10, 15:00, 15:50.
Ад могілак у Лазаўцы – у 10:25, 11:15, 12:05, 12:55, 13:45, 14:35, 15:25, 16:15.
На Радаўніцу, у аўторак, 21 красавіка, рух дадатковых аўтобусаў будзе ажыццяўляцца з інтэрвалам у 12 хвілін ад 9:00 да 16:40.
У гэты ж дзень рух гарадскога аўтобуса па маршруце №6 будзе ажыццяўляцца па графіках працоўнага дня (3 аўтобусы) з працягам маршруту да вёскі Насілава. Рух аўтобуса гарадскога маршруту №5 на ўчастку “Старое Места – вул. Велікасельская” будзе ажыццяўляцца праз АЗС “Юнайтэд Компані”.