Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у многіх раёнах краіны вецер будзе з парывамі 17-22 м/с, месцамі – да 24 м/с. Пройдзе дождж. Днём месцамі навальніцы.
Тэмпература ноччу ад +2 да +9, днём ад +8 да +13, па поўдні да +15.
Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітры Рабаў.
У МНС папярэджваюць аб магчымых пашкоджаннях ліній электраперадачы, аварыях на трансфарматарных падстанцыях, абрушэнні слаба ўмацаваных канструкцый будынкаў і збудаванняў, рэкламных шчытоў, падзенні дрэў і г.д.
Неабходна зачыніць вокны, машыну паставіць у гаражы. Калі гаража няма, то паставіць машыну ў аддаленасці ад дрэў і слаба умацаваных канструкцый.
Знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце няўстойлівыя будынкі, дамы з няўстойлівым дахам і рэкламныя шчыты.
Маладзечанскія электрасеткі праз смс-паведамленні абяцаюць выправіць непаладкі
На гэтым тыдні будзе холадна, ветрана, дажджліва
Фотарэпартаж: была першая навальніца ў Маладзечне, ад ветру зносіла парасоны
Каля 30 чалавек у дождж і вецер чакалі маршрутку, каб даехаць да Краснага і Чысці