Футбольны клуб “Смаргонь” стартуе ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў першай лізе дома матчам з ФК “Кобрын”. Гульня пройдзе 19 красавіка.

У 15 гадзін адбудзецца ўрачыстае адкрыццё чэмпіянату. Пройдзе парад выхаванцаў смаргонскай ДЮСШ па футболе, выступяць гурты чэрлідынгу школ горада і каманда па футбольным фрыстайле “Lifestyle”, расказаў прэс-аташэ клуба Уладзімір Амбрасевіч.

Матч пачнецца ў 16 гадзін.