Што трэба зрабіць, каб будынак дапамагаў берагчы не толькі цяпло і святло, але і грошы? Гэта ведаюць нават пяцігодкі з ясляў-садка №6 у Ашмянах!

Пра гэта хлопчыкі і дзяўчынкі распавялі на ранішніку “Берагоша і яго сябры”, які адбыўся ў чацвер, 9 красавіка.

Дзеткі расказалі казку на энергазберагальную тэму, чыталі вершы, спявалі прыпеўкі пра тое, як эканоміць энергію, танцавалі. Бацькі выхаванцаў падрыхтаваліся не менш адказна і распавядалі, як эканомяць у сем’ях яны, як іх дзеці захапіліся ідэяй энергазберажэння.

Так у гульнях і забавах дзеці і дарослыя паказалі, як праз садок іх сем’і прынялі і імкнуцца падтрымліваць гэту ідэю.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

 Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Каб эканоміць, трэба заплаціць

Яслі-садок №6 аказаліся адзінай у рэгіёне установай адукацыі Беларусі сярод чатырох, якая перамагла ў конкурсе і стала ўдзельніцай праекта “Энергаэфектыў­насць у школах”. У ме­жах праекта ўдзельнікаў не толькі вучаць, як берагчы энергію. Праект, які фінансуе Еўрапейскі саюз, прадугледжвае рамонт будынка з устаноў­кай розных эфектыўных энергазберагальных  элементаў (на ілюстрацыі). Бюджэт праекта – два мільёны еўра.

Агульная сума выдаткаў па ашмянскіх яслях папярэдне складае каля 400 тысяч долараў. Па ўмовах праекта, 40% выдаткаў павінна пакрыць мясцовая ўлада.

На першых этапах праекта арганізатары вучылі педагогаў, як ім трэба вучыць энергазберажэнню. Зараз у яслях-садку рэгулярна право­дзяць тэматычныя заняткі, распавядаюць пра электрычнасць, правялі экскурсію ў Ашмянскіх электрасетках.

Для энергаспажывання Беларусі імпартуецца каля 80%  выкапнёвых відаў паліва, пераважна з Расіі.

Цяпер інстытут “Барысаўпраект” распрацоўвае праектна-каштарысную дакументацыю. Пасля абвесцяць тэндар на выбар арганізацыі, якая выканае будаўніча-мантажныя работы.

Як будзе ісці рамонт, яшчэ вырашаюць: ці на нейкі час зачыніць садок, каб выканаць усё адначасова, ці працаваць па частках пры дзецях.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Як адзначае кіраўнік праекта Сяргей Нікіцін, тэрмін акупнасці праекта − 10 год. За гэты час за кошт скарачэння спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў затраты вернуцца.

− Але неабходна памятаць, што, каб адчуць эфектыўнасць, трэба праводзіць комплексныя мерапрыемствы. Звычайныя батарэі грэюць не толькі пакой, але і сцяну, таму частка цеплаэнергіі ідзе проста на вуліцу. Не цяжка паставіць спе­цыяльныя цеплаізаляцыйныя матэрыялы, каб цяпло ішло толькі ў пакой. Але калі вы не ўсталюеце пры гэтым цепларэгулятар на батарэю, вы толькі павялічыце тэмпературу у пакоі, а спажываць менш не станеце.

Пасля энергазберагальнага рамонту за цеплаэнергію давядзецца плаціць менш амаль на 70%, за электрычнасць − на 25-30%.  

Сын сочыць, ці эканомлю я

У ашмянкі Аліны Клімашэўскай двое дзяцей ходзяць у яслі-садок №6:

− Бывае, я штосьці на кухні раблю, сын залятае, сочыць, каб дарма святло не гарэла. У такім узросце дзеткі вельмі ахвотна вучацца эканоміць і вучаць гэтаму нас.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.

Фота Зоі Хруцкай.