Удзень 13 красавіка падчас рэйда начальнік Вілейскага РАУС Аляксандр Каратыш сумесна з намеснікам начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі райаддзела Віталём Салаўём і лесніком Касцяневіцкага  лясніцтва выявілі дзеючы самагонны апарат.

Знайшлі яго ў лесе ля вёскі Балашы.

Фота забяспечана Вілейскім РАУС.

Фота забяспечана Вілейскім РАУС.

У трох ёмістасцях было тысяча літраў самагоннай брагі. Яе знішчылі.

За тры месяцы года супрацоўнікі райаддзела падчас рэйдаў канфіскавалі 129 літраў самагону, 470 літраў брагі, шэсць самагонных апаратаў. За парушэнне антыалкагольнага заканадаўства да адміністрацыйнай адказнасці за выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), захоўванне апаратаў для іх вырабу прыцягнулі 69 правапарушальнікаў. Пра гэта паведаміў часовы выканальнік абавязкаў намесніка начальніка РАУС Дзмітры Антановіч.

Фота забяспечана Вілейскім РАУС.

Фота забяспечана Вілейскім РАУС.