30 красавіка а чацвертай гадзіне дня адкрыецца выстава “Гама натхнення” Уладзіміра Бізюка. Яна будзе працаваць да лета.
На ёй прадстаўленыя пейзажы Ашмяншчыны.
Уладзімір Бізюк – самадзейны мастак, працуе дырэктарам школы-інтэрната ў Ашмянах. Па спецыяльнасці фізік.
Як адзначае навуковы супрацоўнік Ашмянскага краязнаўчага музея імя Францішка Багушэвіча Ірына Бусловіч, Уладзімір Бізюк па прафесіі фізік, а ў душы – лірык.