Абмеркаваныя сумесныя дзеянні па арганізацыі хуткасных чыгуначных зносін паміж Мінскам і Вільнюсам і электрыфікацыі адрэзка Маладзечна – Гудагай – дзяржмяжа  – Кяна  – Н. Вільня ў межах рэалізацыі трэцяга этапу плана дзеянняў.

Бакі адзначылі, што ў зносінах Беларусь  – Літва ў 2014 годзе ўсімі цягнікамі было перавезена 356,03 тыс. пасажыраў. “Вырашана працягнуць працу па ўдасканаленні пасажырскіх перавозак у зносінах Беларусь – Літва, уключаючы забеспячэнне на пастаяннай аснове канкурэнтаздольных тарыфных умоў для прыцягнення пасажыраў, узаемадзеянне з пагранічнымі і мытнымі органамі па ўдасканаленні тэхналогіі правядзення кантрольных аперацый з пасажырскімі цягнікамі і іншае”,  – адзначыла прэс-служба.

Беларускі бок таксама праінфармаваў, што паводле вынікаў працы за 2014 год аб’ём перавозак грузаў у чыгуначных зносінах Беларусь  – Літва, уключаючы парты, павялічыўся на 22% да ўзроўню 2013 года. Доля Літоўскіх чыгунак у агульным аб’ёме міжнародных перавозак Беларускай чыгункі паводле вынікаў мінулага года склала: у вывазе  – 33,2%, ва ўвозе  – 5,5%, у транзіце – 15%.

“Удзельнікі пасяджэння пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у павелічэнні і прыцягненні новых аб’ёмаў перавозак грузаў па Беларусі і Літве і дамовіліся прыкласці неабходныя намаганні для павышэння іх канкурэнтаздольнасці”, – адзначылі ў БЧ.

Былі станоўча ацэненыя вынікі працы цягніка камбінаванага транспарту “Вікінг”. Адзначаны рост у 2014 годзе аб’ёмаў перавозак на 2,7% да ўзроўню 2013 года. “Бакі дамовіліся і ў далейшым прыкладаць усе намаганні, скіраваныя на развіццё і пашырэнне геаграфіі цягніка “Вікінг”, у прыватнасці ў скандынаўскія краіны, у краіны Закаўказзя і Сярэдняга Усходу”,  – паведаміла прэс-служба.