Матэматыку, каб паступіць на матэматычны факультэт, трэба здаць на 15 балаў, гісторыю, каб патрапіць на гістфак, на 20.

Мінадукацыі Беларусі змяняе падыход да парогавага бала, які трэба набраць на тэставанні, каб паступіць у ВНУ. Пра гэта 16 красавіка падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

Паводле яго слоў, уводзіцца панятак “профільны і няпрофільны прадмет”. Напрыклад, матэматыку на матэматычны факультэт трэба здаваць на 15 балаў. Такім чынам, у 2015 годзе нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі: па першым прадмеце профільнага іспыту — “Матэматыка”, “Фізіка”, “Хімія”, “Біялогія” – ад 0 да 14.

 Па такіх прадметах, як “Гісторыя Беларусі”, “Сусветная гісторыя найноўшага часу”, “Грамадазнаўства”, “Геаграфія”, “Замежныя мовы” незадавальняючы бал ад 0 да 19.

 Па другім прадмеце профільнага іспыту – “Матэматыка”, “Фізіка”, “Хімія”, “Біялогія” – ад 0 да 9.

 Па “Гісторыі Беларусі”, “Сусветнай гісторыі найноўшага часу” і “Грамадазнаўстве”, а таксама “Геаграфіі” і “Замежных мовах” трэба мець 15 балаў. Па рускай і беларускай мовах нездавальняючыя адзнакі – ад 0 да 10 балаў.