Пасля праведзенай праверкі 8 красавіка ўзбудзілі крымінальную справу па факце знішчэнне або пашкоджання маёмасці па неасцярожнасці. Датычная яна пажару ў вёсцы Вардамічы Даўгінаўскага сельсавета.

“РГ” паведамляла, што здарэнне адбылося 18 сакавіка.

Мужчына спальваў смецце на ўчастку. Быў моцны вецер. У выніку агонь знішчыў два лецішчы і дзве гаспадарчыя пабудовы, расказаў начальнік Вілейскага райаддзела Следчага камітэта  Яўген Мягкоў.

Шкода перавысіла тысячу базавых велічынь.

На Вілейшчыне згарэлі лецішчы і гаспадарчыя пабудовы – верагодна, з-за спальвання смецця