Адбываліся яны ў межах 27 абласной спартакіяды вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскай вобласці.

У паўфінал спаборніцтваў выйшлі 10 камандаў, паведаміла дырэктар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Жанна Скуратовіч.

Каманда Вілейскага раёна паспяхова пераадолела паўфінальны этап і выйшла ў фінал. У фінале заняла трэцяе месца.

Самымі выніковымі гульцамі сталі Кацярына Радзевіч і Лізавета Макарава. Апроч іх у зборную Вілейскага раёна ўваходзілі Марыя Чэрэвака, Ірына Парфіновіч, Дар’я Нікіткова, Ганна Місюль, Ксенія Броўка, Таццяна Пастэрнак.

Трэнер каманды – настаўніца фізічнай культуры сярэдняй школы №3 Вілейкі Таццяна Жук.