У чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па міні-футболе ў вышэйшай лізе 11 красавіка смаргонская “Вілія” дома сустракалася з “Энергіяй” з Зельвы.

Смаргонцы валодалі гульнявой перавагай, а сапернік выдатна гуляў на контратаках.

Канцоўка матчу выдалася захапляльнай. Гаспадары прайгравалі 6:8, але здолелі адыграцца. Апошні гол забілі дзесьці за 10 секундаў да канца матчу. У выніку нічыя – 8:8. 

На тур раней “Вілія” атрымала перамогу без гульні. Каманда з Ліды не прыехала на матч, і ёй залічылі тэхнічнае паражэнне 0:5.

“Вілія” па-ранейшым займае пятае месца ў турнірнай табліцы.