Яўген Канапелька з Вілейкі стаў бронзавым прызёрам адкрытага чэмпіянату Беларусі па каратэ.
Адбыўся ён 3-4 красавіка ў Мінску.
Змагаўся Яўген у вагавай катэгорыі да 75 кілаграмаў. У індывідуальным кумітэ сярод мужчын заваяваў бронзавы медаль.
– Чэмпіянат склаўся вельмі добра для мяне, – падзяліўся Яўген. – Шмат выдатных спартсменаў удзельнічала. Простых сапернікаў не было, тут сабраліся лепшыя. Было прыемна змагацца імі, а яшчэ больш прыемна – перамагаць. Не чакаў такога выніку і вельмі задаволены.