Ад канца студзеня праводзіла яго грамадскае аб’яднанне па садзейнічанні ўстойліваму развіццю Вілейскага раёна“ЗОВіК”.

Жыхарам горада прапанавалі стварыць эскіз парковак для ровараў і прадумаць варыянты іх размяшчэння.

Адгукнуліся не толькі віляйчане, але і жыхары іншых гарадоў, расказала старшыня праўлення “ЗОВіК” Таццяна Цітуленка. Усяго паступіла 11 прац.

Пры падвядзенні вынікаў улічвалі не толькі арыгінальнасць паркоўкі, але і як яна прывязаная да мясцовасці, ці ўпісваецца ў аблічча горада.

Пераможцам конкурсу стаў Дзмітрый Гарланаў – малады спецыяліст, які працуе ў Вілейцы. Ён правёў сур’ёзную працу, дапрацоўваў свае эскізы да канкрэтнага месца. За перамогу ўзнагародзяць Дзмітрыя роварам.

Яшчэ вылучылі дзве працы – сталічнага студэнта Антона Смірнова і калектыўную працу “Live to ride” студэнтак архітектурнага факультета БНТУ Веранікі Карчміт і Анастасіі Усцілка. Іх таксама адзначаць.

Паркоўкі пачалі ўстанаўліваць

“РГ” пісала, што першую конкурсную паркоўку ўстанавілі на мінулым тыдні каля хірургічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы. Яна зробленая па эскізе Антона Смірнова.

Паркоўка па эскізе Дзмітрыя Гарланава яшчэ робіцца. Яе размясцяць на цэнтральнай плошчы, непадалёку ад фантана. Разлічаная на 10 ровараў.

Яшчэ па адной паркоўцы ўстановяць каля залы выстаў імя Сілівановіча і ў гарадскім парку. Іх таксама зробяць па эскізам Дзмітрыя.

Абяцаюць, што з’явяцца паркоўкі ў бліжэйшы час. Вырабляюць іх на вілейскім прадпрыемстве “Декармет”. Прычым, майстры дапамагаюць паркоўкі дапрацоўваць.

Праца студэнтак БНТУ, хоць і цікавая, пакуль не можа быць ўвасоблена: не вельмі падыходзіць да канкрэтных месцаў. Мажліва, у будучым знойдзе сваё месца і яна.

Чатыры месцы ў Вілейцы, дзе з’явяцца велапаркоўкі:

1. Ужо ёсць каля цэнтральнай раённай бальніцы.

2. На Цэнтральнай плошчы непадалёк ад фантана.

3. Каля залы выстаў імя Сілівановіча.

4. У гарадскім парку.

Завершаць праект роварным прабегам

Яшчэ арганізатары конкурсу чакалі прапаноў, дзе ў Вілейцы можна уладкаваць роварныя дарожкі.

–  Гараджане актыўна тэлефанавалі, дасылалі свае ідэі, – кажа суразмоўца. – Паступіла больш за 100 прапаноў. На жаль, не ўсе з іх можна ажыццявіць.

Пакуль участак для руху раварыстаў з’явіцца на тратуары па вуліцы Талстога да перасячэння з вуліцай Чапаева. Працы па яго ўладкаванні будуць весці сумесна з ДАІ і Вілейскім РАУС. Потым будуць прапрацоўваць іншыя варыянты.

– Радуе, што конкурс знайшоў такі актыўны водгук у людзей. Хацелася, каб у нашым горадзе на роварах ездзіла больш людзей, – падагульняе Таццяна Цітуленка.

Завершаць праект роварным прабегам. Плануюць яго правесці ў маі. Аб’едуць паркоўкі, паглядзяць месцы, дзе людзі прапаноўвалі зрабіць роварныя дарожкі. Абмяркуюць, што яшчэ можна зрабіць для развіцця роварнага руху ў Вілейцы

Першая “конкурсная” паркоўка для ровараў з’явілася ў Вілейцы