Паводле дадзеных Белстата, у 2013 годзе на 100 родаў прыходзілася 26,6 аборта, а летась – 25,3 аборта.

Традыцыйна для Беларусі доля перарваных цяжарнасцяў істотна адрозніваецца ад рэгіёна.

Брэсцкая і Мінская вобласці маюць меншы паказчык (15-16 абортаў на 100 родаў), далей ідзе Гродзеншчына (21,8 аборта). Магілёўшчына і Мінск знаходзяцца прыкладна на адным узроўні (26-27 абортаў). Сітуацыя на Віцебшчыне і Гомельшчыне істотна горшая (каля 36 абортаў).