16 мая Беларусь у чацверты раз далучыцца да валанцёрскай акцыі па сусветнай уборцы “Зробім!” (“Let’s do it!”).

У гэты дзень ва ўсіх рэгіёнах краіны будуць наводзіць парадак на зямлі. На мэце акцыі прыбраць смецце ў лясах, на берагах рэк і азёр, у месцах адпачынку, а таксама там, куды не дабіраюцца камунальныя службы.

Упершыню акцыя прайшла ў 2008 годзе ў Эстоніі, пасля чаго стала папулярнай ва ўсім свеце. У 2012 годзе далучылася да акцыі Беларусь.

Арганізатарамі ў Беларусі сталі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, таварыства “Зялёная сетка“, Цэнтр экалагічных рашэнняў, “Экапартнёрства”, “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, “Мінскае роварнае таварыства”, “ВелаГродна”.

Пра тое, як далучыцца да акцыі, глядзіце ў раздзеле “Далучайцеся” афіцыйнага сайта акцыі ў Беларусі.