19 красавіка ў межах чэмпіянату свету па футзале ў Маладзечне сустрэліся каманды Бразіліі і Аўстраліі. У драматычнай гульні перамогу ўсё ж атрымала каманда бразільцаў з лікам 5:1.
Гімн зборнай Бразіліі абарвалі ў сярэдзіне. Гульцы каманды даспявалі яго акапэльна
Некаторыя гледачы пайшлі дадому з сувенірамі ад зборнай Аўстраліі. Яны кідалі на трыбуны цацачных коал