17 красавіка прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе ў межах круглагадовай спартакіяды працоўных калектываў Вілейскага раёна.

Удзельнічалі 13 камандаў. На першапачатковым этапе каманды падзялілі на дзве падгрупы. Гульні праходзілі па кругавой сістэме. У паўфінал выходзілі дзве мацнейшыя каманды з падгрупы, распавёў інструктар-метадыст цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы “Сатурн” Аляксандр Вайда.

У выніку перамагла каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму. На другім месцы прадстаўнікі таварыства “Зеніт-БелОМА”, на трэцім – Вілейскага рамонтнага завода. Замкнула лепшую чацвёрку каманда дзіцячага цэнтра “Надзея”.