Прайшоў ён ад 6 па 10 красавіка у раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Конкурс праводзіўся ў трох секцыях. На яго прадставілі 56 прац. У конкурсе ўдзельнічалі вучні, якія займаюцца тэхнічным мадэляваннем як у аб’яднаннях па інтарэсах, так і самастойна,

– Найбольш мадэляў прадставіў вучань Вілейскай гімназія №1 “Логас” Віталь Сбродаў.  Ён нават персанальную міні-выставу зрабіў. На ёй было 17 мадэляў, якія адзначалі дыпломамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, – расказаў метадыст цэнтра Анатоль Прыц.

Віталь Сбродаў прадставіў на конкурсе персанальную міні-выставу. Фота забяспечана Анатолем Прыцам.

Віталь Сбродаў прадставіў на конкурсе персанальную міні-выставу. Фота забяспечана Анатолем Прыцам.

Па выніках конкурсу адразу ў дзвюх секцыях першыя месці падзялілі  Віталь Сбродаў і Яўген Роліч (Чурлёнскі сад-школа). Яны сталі найлепшымі ў секцыях “Мадэлі ваеннай тэхнікі, сабраныя з набораў прамысловаай вытворчасці і “Мадэлі грамадзянскай тэхнікі, сабраныя з набораў прамысловай вытворчасці”.

Яўген Роліч. Фота забяспечана Анатолем Прыцам.

Яўген Роліч. Фота забяспечана Анатолем Прыцам.

 У секцыі “Мадэлі ўласнай распрацоўкі і вырабу” першае месца падзялілі Раман Борыс з Нароцкай сярэдняй школы і Юры Нор  з Чурленскага сада-школы.