Я прыняла гэтае рашэнне свядома, узважана. Не хачу дажыцца да моманту, калі “Акела прамахнуўся”. Мне важна захаваць вашу павагу. Я цвёрда ведаю: арганізацыя класная, працаздольная, па колькасці міжнародных узнагародаў нам роўных няма ў краіне. І я разумею, як важна захаваць традыцыі, сэрца. Прашу прабачэння за свае памылкі, няўдалыя рашэнні, міжвольныя крыўды. І я ўдзячная тым людзям, якія былі побач – мае намеснікі, кіраўнікі суполак, філій, сябры Рады, усе тыя, высілкамі каго трымаецца аўтырытэт БАЖ. Я люблю вас, БАЖаўцы, і далёка не адыходжуся…”

Рэкамендуючы Андрэя Бастунца на пасаду старшыні, Жанна Літвіна адзначыла: “Гэта наша бяспека, сумленне, гэты чалавек не здрадзіць арганізацыі”.

Жанна Літвіна 20 гадоў займала пасаду старшыні БАЖ.

Жанна Літвіна 20 гадоў займала пасаду старшыні БАЖ.

“Я добра разумею, якая гэта праца. Магчыма, з боку выглядае, што функцыя старшыні – прадстаўнічая. Але, знаходзячыся побач з Жаннай, я разумею, што гэта не так. Дзякуй, што столькі гадоў яна рабіла гэтую працу. Я, са свайго боку, пастараюся, каб мы заставаліся на ўзроўні”, – заўважыў А. Бастунец.

Намеснікамі старшыні абралі Аліну Суравец, Святлану КалінкінуАляксандра Старыкевіча і Міхася Янчука.

З’езд абраў Праўленне ГА “БАЖ” у складзе 15-і чалавек. Акрамя старшыні і яго намеснікаў (якія ўваходзяць ў Праўленне аўтаматычна), сябрамі гэтага кіраўнічага органа сталі таксама Жанна Літвіна, Зоя Хруцкая (Маладзечна), Юрась Каманаў, Алег Агееў, Ірына Віданава, Андрэй Аляксандраў, Алёна Шарамет, Таццяна Мельнічук, Вольга Хвоін, Аляксандр Коктыш, піша baj.by

У Праўленні ГА “БАЖ” упершыню ёсць прадстаўнік маладзечанскай філіі: загадчыца аддзела інфармацыі “Рэгіянальнай газеты” Зоя Хруцкая. Дарэчы, адначасова адзіны прадстаўнік рэгіянальнай прэсы.

Выступае галоўны рэдактар ''Рэгіянальнай газеты'' Аляксандр Манцэвіч. Фота nn.by.

Выступае галоўны рэдактар ”Рэгіянальнай газеты” Аляксандр Манцэвіч. Фота nn.by.

Сярод выступоўцаў быў галоўны рэдактар “Рэгіянальнай газеты” Аляксандр Манцэвіч, які здавальняюча ацаніў работу Рады БАЖ і выказаў спадзяванне ў пашырэнні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва сябраў арганізацыі.

Дэлегаты абралі таксама новую Раду ў складзе 39-і чалавек. Акрамя сябраў Праўлення, у Раду увайшлі ад рэгіёнаў: Святлана Гарда (Лунінец), Анатоль Гатоўчыц (Гомель), Барыс Вырвіч (Магілеў), Анатоль Санаценка (Бабруйск), Алена Сцяпанава (Віцебск), Таццяна Смоткіна (Глыбокае), Уладзімір Янукевіч (Баранавічы), Аксаны Бровач (Брэст), Юлія Катаржынская (Гродна), Аляксандр Зянкоў (Барысаў).

Ад Мінска ў Раду ўвайшлі: Уладзімір Дзюба, Аляксандр Тамковіч, Вольга Бабак, Андрусь Клікуноў, Барыс Гарэцкі, Зміцер Лукашук, Кастусь Лашкевіч, Сяргей Вазняк, Ірына Крыловіч.

З’езд абраў Кантрольна-рэвізійную камісію з трох чалавек – Любоў Буянава (Лунёва), Аляксандр Жук, Ірына Карамышава.

У Камісію па этыцы абралі сем чалавек: Анатоль Гуляеў, Андрэй Пачобут, Сяргей Ваганаў, Таццяна Равяка, Валер Карбалевіч, Марына Загорская, Зміцер Падбярэзскі.