“Энергія і асяроддзе пражывання” – штогадовы рэспубліканскі конкурс школьных праектаў па энергаэфектыўнасці.

Конкурс праводзіцца ў межах міжнароднага адукацыйнага праекта SPARE і сусветнай дэкады ААН “Адукацыя для ўстойлівага развіцця” пры падтрымцы Нарвежскага таварыства аховы прыроды і INFORSE Еўропа.

Конкурс даволі цікавы і прыняць удзел у ім могуць не толькі вучні, але і педагогі. Конкурс праводзіўся пад дэвізам: “Нашы энергетычныя рашэнні для захавання прыроды і клімату” па трох намінацыях.

Прайшлі раённы і абласны этапы. Па выніках абласнога этапу вучня 10 “А” класа гімназіі Андрэй Міхалёва ўзнагародзілі Дыпломам першай ступені, а вучняў 11 “Б” класа  Івана Ігнатовіча і Юлію Лукша – Дыпломам другой ступені. Настаўніцы пачатковых класаў Таццяна Емяльянчык і Наталля Мамай  прыдумалі цікавыя настольныя гульні для сваіх вучняў “Дыван ідэй” і “Захаваем наш клімат” і атрымалі Дыплом трэцяй ступені.

Таксама падвялі вынікі рэспубліканскага этапу конкурсу. Удзельнікаў запрасілі ў Мінск для ўдзелу ў экскурсіях, конкурсах, канцэртах. У Рэспубліканскім экалагічным цэнтры прайшло ўзнагароджанне дыпломамі і каштоўнымі прызамі. Дыплом другой ступені прывезлі Андрэй Міхалёў і яго кіраўнік Яўген Мароз. Настаўніц Таццяну Емяльянчык і Наталлю Мамай таксама ўзнагародзілі Дыпломам.

Андрэй Міхалёў. Фота забяспечана Аленай Мачэль.

Андрэй Міхалёў. Фота забяспечана Аленай Мачэль.